Заказ работы

Заказать
Каталог тем
Каталог бесплатных ресурсов

Билеты с ответами по украинской литературе

  У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986  г.  В.Быкаву  была  прысуджана
Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром. Пачы-
наецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб
хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi. Дзеянне адбываец-
ца у першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перад-
ваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных герояу В.Быкау паказвае перыяд маса-
вай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда - былая па-
рабчанка у пана Адольфа Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i пе-
рамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Та-
му яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала
подпiсы у абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да Чар-
вякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлерауцау, зма-
галася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiушы тым немцау святла; схавала
у лесе парсючка, каб той не дастауся ворагам; укiнула у глыбокi калодзеж
вiнтоуку.
Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да умоу акупацыi, улагод-
жвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. "цiхае выжы-
ванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за "ашуканства" i
"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкау сцвярджау, што у часы цяжкiх
выпрабаванняу спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны iншых за-
канчваюцца трагiчна.
Пасля арышту Петрака Сцепанiда, застаушыся на хутары адна, вырашае зма-
гацца з ворагам больш дзейсна. Страх i боязнь яе прапалi, i С. вырашае
знiшчыць мост. Здаецца, задуманнае ёю вось-вось здейснiцца: знойдзена бом-
ба ("куплена за парсюка у Кармiлы"), нагледжана месца пад мастом для яе
уладкавання... Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi К. i выйшлi на след С.
Апошняе, што яна магла зрабiць,- гэта перахаваць бомбу у iншае месца. А
калi вечарам палiцаi пачалi ламiцца у хату, падпалiла дом знутры. Задыхаю-
чыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала: "Можа , i добра, што з бомбай яе
нiхто не бачыу. Добрым людзям i не трэба, а гэтыя хай не шалеюць. Хай ду-
маюць - дзе? I не спяць нi у дзень, нi уначы - баяцца да скону".
У вобразе С. Быкау увасобiу лепшыя рысы беларускай жанчыны: пра-
цавiтасць, сумленнасць, душэунасць, сiлу i нязломнасць чалавечага духу, вы-
сокую чалавечаю годнасць, гатоунасць да самаахвяравання. Была ж у С. магчы-
масць жыць,перачакаць вайну. Але не было магчымасцi выжыць, застацца чала-
векам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё уяулен-
не у апошнiм учынку С.

Бiлет 1.Вопрос 2.
Тэматыка i асноуныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча.
Паказ сацыальнага становiшча беларускага сялянства.

Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, пра-
цавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. З яго здзекваюцца, на-
зываючы цемным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы
стваральнiку матэрыяльных сродкау самага неабходнага: мужыком пабудаваны
прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi
узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет.
Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не
роуна дзеле".
Б. , абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце уласнай
годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся"
аутар парауноувае жыцце селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне,
жыллё, адукацыю.
Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён -
стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi.
Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i парадкау
выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа се-
лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i
iмкнення героя да свабоды.
Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказ-
ваецца у вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з
просьбай памалiцца за яго:

Малiся ж, бабулька да Бога,
Каб я панам нiколi не быу:
Не жадау бы нiколi чужога,
Свае дзела як трэба рабiу.

ГероЙ верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе са-
мае адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да на-
жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вы-
шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэ-
тага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не
квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоу, ма-
ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.
Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным вершы "Гора". Пакут-
лiвае жыцце працоунага чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае у форме на-
роднай песнi з пауторам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе паз-
бавiцца ад гора: кiдае яго у рэчку, у полымя-агонь, прывязвае у лесе да
пня, закопвае у вялiкi роу, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае
мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве пазбыцца го-
ра нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Прауда, сам верш гучыць не
песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне з свайго гора,
ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое у .......

Бiлет 2.Вопрос 1.
Кандрат Крапiва - байкапiсец.

Асаблiва праявiуся талент К.-сатырыка у жанры байкi. Яго байкi - сама-
бытная з'яба у бел. лiтаратуры. Многiя з iх выраслi з народных прыказак i
прымавак, на прыкладзе якiх аутар вучыуся выказваць свае думкi вобразна,
сцiсла, запамiнальна.
Байкi К., "населеныя" мясцовымi жывеламi i птушкамi (свiннямi,
парсюкамi, сабакамi, совамi, зайцамi), бiчуюць адсталыя людскiя звычаi,
п'янства, пляткарства, асуджаюць бюракратау, раскрадальнiкау народных зда-
быткау, падхалiмау. Падзеi у байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны з ся-
лянскага жыцця, з вясковага побыту. Выхадзец з вескi К. добра ведау погля-
ды i псiхалогiю людзей.
У байцы "Дыпламаваны баран" сатырык расказвае пра Барана, якi быу нас-
толькi дурны, што нават не пазнавау сваiх варот. Ганарыуся ж Баран сваiм
трывалым лбом.
Каб лягчэй было убачыць Барана i вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалi
мэту, жартам назваушы яе "дыпломам". Баран настолькi заганарыуся гэтым
"дыпломам", што вырашыу паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаю-
чы тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ен заслужыу "не
галавой, а лбом".
Маральна-бытавыя праблемы асвятляе пiсьменнiк у байцы "Махальнiк
Iваноу". Яна гнеуна выкрывае падхалiмства.Сюжэт байкi даволi просты: ваен-
ком, здаволены вынiкамi стральбы сваiх падначаленых, вырашыу пастраляць.
Стpэлiу 5 разоу - i нi адна куля не закранула мiшэнi. Салдаты ж, якiя са-
чылi за стральбой, далажылi, што усе кулi трапiлi у цэль. Западозрыушы пад-
ман, ваенком пайшоу на хiтрасць: пачау страляць халастымi патронамi. Але i
пасля гэтага махальнiк Iваноу далажыу, што "у цэнтру самую усе 5 загналi
зноу". Шэф "пахвалiу" Iвамова, назваушы яго сапраудным падхалiмам. Высмеяу-
шы аднаго падхалiма, К. паказвае, што у падхалiмстве вiнаваты не толькi
асобныя людзi, але i грамадства у цэлым.
Падзеям мiжнароднга палiтычнга жыцця прысвечаны байкi "Сава, Асел ды
Сонца", "Сука у збане", "Жаба у каляiне", напiсаныя у сярэдзiне 20-ых гг. У
iх з'едлiва высмейваюцца замежныя ворагi i iх агрэсiуныя намеры, буржуаз-
ныя нацыяналiсты,паклепнiкi-аслы, фашысцкiя совы, якiя спрабавалi хлусней,
паклепамi i ваеннай сiлай знiшчыць новыя парадкi у краiне.
Байкi К., нацыянальна-самабытныя па характару, былi народжаны надзённымi
патрэбамi часу. Яны з'явiлiся дзейсным сродкам выкрыцця таго, што перашкад-
жала рухацца наперад. Увабраушы у сябе невычэрпныя багаццi жывой народнай
мовы, народнай мудрасцi, яны i у наш час захавалi сваю дзейсную сiлу i моц.

Бiлет 2.Вопрос 2.
Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы М.Багдановiча.

Нарадзiуся Б. у Мiнску 9 снежня 1891 г. Так здарылася, што жыць на бел.
земле М. давялося толькi першыя 5 гады. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены
ад гэтай зямлi тысячамi км.: жыу у Нiжнiм Ноугарадзе, Яраслаулi, Ялце. Бе-
ларусь паэт уяуляу толькi па легендах, павер'ях i паданнях. Любоу да яе бы-
ла самым трапяткiм, самым гарачым пачуццем Б.. Родны край здавауся яму
дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але Б. добра ведау, што у
краiне азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоуны народ. Таму так адчайна гучаць
яго словы:

Край мой родны! Як выкляты богам -
Столькi ты зносiш нядолi.
Хмары, балоты... Над збожжам убогiм
Вецер гуляе на волi.

Паэту балюча бачыць бедныя хаты, убогiя палi, абяздоленых людзей. Ен
разважае над лёсам свайго народа i радзiмы i бачыць прычыну усiх няшчасцяу
i бед народных у сацыальнай няроунасцi, драпежнiцкай палiтыцы прыгня-
тальнiкау. Так у вершы "Мяжы" ен гаворыць аб "нязмерных вольных прасторах",
падзеленых на мяжы, перакапаных канавамi i равамi. Гэтыя мяжы створаны з
мэтай зрабiць людзей ворагамi, каб адны знемагалi ад сытасцi, а другiя
памiралi з голаду.
Паэт верыць у сваю радзiму i яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчас-
лiвай, светлай, радаснай:

Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацiстага, яснага дня.
Паглядзi, як усход разгараецца,
Сколькi у хмарках залетных агня...

Верай у гiстарычную перспектыву бел. нац.-вызвал. руху i лепшую будучы-
ню прасякнуты верш "Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi", дзе аутар паказау сябе
выдатным майстрам санета. У iм аутар парауноувае праросшае зерне з бел. на-
родам, акi прыгнечаны, спiць, але i пад прыгнётам захавау сваю жызнястой-
касць. Паэт верыць, што духоуныя сiлы народа праб'юцца на шырокую дарогу,
пераадолеюць на сваiм шляху усе перашкоды. Аутар сцвярджае iдэю вечнасцi,
неумiручасцi жыцця.
Спяшаючыся, прадчувая, што вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна
запылау яго паэтычны талент, Б. сеяу промнi жыватворчага святла. I самы
яркi з iх, безумоуна, "ПАГОНЯ":

Толькi у сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах,-
Успомню Вострую Браму святую
I ваякау на грозных канях.

Верш народжаны затяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны "Па-
гонi" - змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць ...'я у народ. Непера-
можныя "конi" iмчацца з далёкай мiнуушчыны на дапамогу сённяшняму беларусу,
каб змог адчуць ён сябе вялiкiм.

1. Народ у трылогii Якуба Коласа "На ростанях". 3.1

Новым крокам на шляху станаулення беларускай прозы стала трылогiя Я.Ко-
ласа "На ростанях". Гэта першы буйны твор нацыянальнай прозы6 у якiм адлюс-
травана жыцце беларускага народа i iнтэлегенцыi на пачатку ХХ ст. Аутар
праз маляунiцыя бытавыя сцэны, народныя легенды i веданнi, праз апiсаннi
народных абрадау i рэлегiйных свят стварае шырокую карцiну народнага жыцця.
Галерэя герояу трылогii даволi разнастайная. Тут чулая на чужое гора,
спагадлiвая школьная старожка бабка Мар'я. I сяляне дзед Мiколым, дзядзька
Марцiн, бязручка Цiмох Жыга. I нязломны праудашукальнiк Аксен Каль, якi яш-
чэ не зусiм добра ведае шляхi барацьбы i верыць у добрага цара.
Стагоддзi усерднага прыгнячэння паклалi адбiтак на стан духоунага раз-
вiцця працоуных мас. Ствараецца уражанне, нiбы сацыяльна-гiстарычны i
культурны прагрэс чалавецтва абыiнуу Цельшына. Каля кожнай хвты ляжаць ку-
чы бярвення, але нiкому не прыйдзiць у галаву пакласцi супраць сваей хаты
кладкi. Вясной i восенню людзi тапiлiся у гразi.
Цельшынцы нiчым, акрамя сваiх штодзенных патрэб, не цiкавiлiся. Калi
настаунiк запрасiу iх паутарыць лекцыю, то аказалася, што дзяучаты больш
звярталi увагу на сваiх кавалерау, а старыя палешукi, хоць i слухалi. не то
той, то другi выроха расчынкi сквiцы i падзякалi.
Паказ ценявых бакоу у жыццi сялянства служыць асуджэннем ладу царскай
Расii. У прыватным пiсьменнiк бачыць агульнае, у цемнаце i бескультур'i жы-
хароу палескай вескi-агульны гiстарычны лес беларускага народа, якога давя-
лi да такога становiшча, бяпрауе перад любым чыноунiкам, жорсткi нацыя-
нальны уцiск. Але Я.Колас не абмедавауся толькi у гэтым. Ен быу глубокi i
удумлiвы даследчык рэчаiстасцi. Для яго важна было раскрыць унутраныя па-
танцыяльныя магчымасцi народа, паказаць яго у гiстарычнай дынамiцы, у пра-
цэссе усведамлення свайго становiшча i сваей ролi у грамадскiм жыццi. Та-
кiм чынам пiсьменнiк акцэнтуе увагу чытача не на розных этапах развiцця са-
масвядомасцi працаунiкоу у вескi, а паказвае iх з iншага боку, адкрывае той
багаты яутраны свет, якi не кожнаму кiдаецца у вочы, якi пры адпаведных
гiстарычных абставiнах выявiцца ва усей магутнай сiле.


2. Францыск Скарына i Мiкола Гусоускi - выдатныя
прадстаунiкi беларускай культуры ХVI стагоддзя 3.2

Мiкола Гусоускi - наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Фран-
цыска Скарыны.
Пяру М.Гусоускага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершау.
Цудоуны высокапатрэатычны твор "Песня пра зубра" напiсаны удалечаны ад
Радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, якi хацеу пачуць праудзiвае
паэтычнае слова пра паляванне на зуброу. Напiсана паэма на лацiнскай мове -
на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еуропе. На беларус-
кай мове "Песня" з'явiлася нядауна - у другой палове 60-х гг.-у перакладзе
Язэпа Семяжона.
М.Гусоускi напiсау паэму не толькi пра зубрыныя лапы. Ен напiсау узнес-
лую песню пра беларускую зямлю, пра тое чым яна багата, пра яе людзей, iх
думы i пачуццi, пра прыроду, жывельны свет гэтага цудоунага краю. Гэта спо-
ведзь пра любоу i нянавiсць, жыцце i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас
любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыя-
нальных традыцый, любовi i павагi да iншых народау i iх культур. Паэма зак-
лiвае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i прауду, весцi няспынную
барацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце. Эпоха Адраджэння нарадзiла i
Ф.Скарыну - чалавека невычэрпнай энэргii i iнiцыятывы, первадрукара, вучо-
нага-энцыклапедыста, асветнiка-патрыета i гуманiста, паэта, медыка, батанi-
ка, астранома.
Нарадзiуся Ф.Скарына у апошняй чвэрцi ХV ст. (каля 1490 г.) , закончыу
Кракаускi унiверсiтэт i у 1506 г. быу удастоен вучонай ступенi бака-
лаура вольных мастацтвау. У дальнейшым лес звязвае яго з Iталiяй, дзе у
1512 г. у Падуанскiм унiверсiтэце ен блiскуча вытрымлiвае экзамен на год-
насць доктара медыцыны.
Кнiгi на роднай мове сталi для Скарыны той паходняй, якая указвала люд-
зям сапраудны шлях у будучае, тым знiчам, якi сагравау i асвятляу людское
жыцце у непагадзь i завею. Першая з кнiг - "Псалтыр" - была надрукавана у
Празе у 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзе-
ныя на зразумелую тады для большасцi жыхароу.
У 1522 г. выйшла у свет першае вiленскае выданне Скарыны - "Малая пада-
рожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню у нашай краiне, Праз
тры нады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кнiга Ф.Скарыны "Апостал".
Скарына пакiнуу нашчадкам кнiгi, у якiх засталiся самыя патаемныя, вы-
пакутаваныя яго думкi. Гэтыя кнiгi вялiкага беларуса успрымаюцца сення як
самая дарагая рэлiквiя, як духоуны скарб, нацыянальная свядыня, як сiмвал
усей тысячагадовай беларускай .......


1. Вобраз Гарлахвацкага i Зелкiна у камедыi
Кандрата Крапiвы "Хто смяецца апошнiм". 4.1

Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii,
дзе дырэктарам з'яуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага
дачынення, на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца "сябры",
выдаушы фальшывую даведку. Гарлахвацкi адчувае сябе у iнстытуце, як шчупак
у сажалцы. Паказвае сябе буйным вучоным-палеантолагам, хоць на самой спра-
ве не можа адрознiць костку свiннi ад мамантавай. Адчуваючы сябе гаспада-
ром становiшча, Гарлахвацкi тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучо-
ных, хапаючы iх мертвай хваткай за горла (зусiм невыпадкова драматург дае
яму прозвiшча Гарлахвацкi).
Невуцтва i шарлатанства Гарлахвацкага поунасцю выкрываюцца у канцы п'е-
сы, калi на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы вiд дагiстарычнай жывелi-
ны". З сур'езным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свiннi,
напiсаную Тулягам. Вобраз "свiнтуса грандыезуса", прауда, асацыiруецца не з
дагiстарычнай жывелiнай, а з самiм Гарлахвацкiм.
У дасягненнi жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы суп-
рацоунiк Зелкiн-падхалiм, паклепнiк i пляктар. Ен з'яуляецца правай рукой
Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнiкам, якi, як шкоднае зелле, атречвае
вакол сябе атмасферу, сее падазронасць i недавер сярод вучоных. Не маючы
здольнасцi да навукi, пазбаулены прынцыповасцi, Зелкiн можа неймаверна раз-
дуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхава-
нага намеру слове небяспечны палiтычны сэнс. Варта было яму пачуць што-не-
будзь дрэннае аб сваiм заемым, як сумленны чалавек станавiуся ворагам наро-
да.
Невуцтва i падхалiмства Зелкiна найбольш ярка праяуляецца у сцэне аба-
роны Гарлахвацкiм "навуковай працы". У прамове Зелкiн кiдаецца рас-
хвальваць вялiкiя адкрыццi свайго начальнiка, яго канструктыуны розум, дас-
ледчыя здольнасцi. Але калi высвятляецца, што даклад не мае навуковай вар-
тасцi i што напiсаны ен Тулягам, Зелкiн, нават не чырванеючы, гаворыць ад-
варотнае:"Я так i думау! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровiч, такую
бязглуздзiцу напiсалi".
У п'есе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тон-


Размер файла: 131.53 Кбайт
Тип файла: txt (Mime Type: text/plain)
Заказ курсовой диплома или диссертации.

Горячая Линия


Вход для партнеров