Заказ работы

Заказать
Каталог тем

Самые новые

Значок файла Зимняя И.А. КЛЮЧЕВЫЕ КОМПЕТЕНТНОСТИ как результативно-целевая основа компетентностного подхода в образовании (2)
(Статьи)

Значок файла Кашкин В.Б. Введение в теорию коммуникации: Учеб. пособие. – Воронеж: Изд-во ВГТУ, 2000. – 175 с. (2)
(Книги)

Значок файла ПРОБЛЕМЫ И ПЕРСПЕКТИВЫ КОМПЕТЕНТНОСТНОГО ПОДХОДА: НОВЫЕ СТАНДАРТЫ ВЫСШЕГО ПРОФЕССИОНАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ (2)
(Статьи)

Значок файла Клуб общения как форма развития коммуникативной компетенции в школе I вида (10)
(Рефераты)

Значок файла П.П. Гайденко. ИСТОРИЯ ГРЕЧЕСКОЙ ФИЛОСОФИИ В ЕЕ СВЯЗИ С НАУКОЙ (10)
(Статьи)

Значок файла Второй Российский культурологический конгресс с международным участием «Культурное многообразие: от прошлого к будущему»: Программа. Тезисы докладов и сообщений. — Санкт-Петербург: ЭЙДОС, АСТЕРИОН, 2008. — 560 с. (11)
(Статьи)

Значок файла М.В. СОКОЛОВА Историческая память в контексте междисциплинарных исследований (11)
(Статьи)

Каталог бесплатных ресурсов

УВОДЗІНЫ

ЗМЕСТ

 

 

 

 

 

1.      УВОДЗІНЫ………………………………………………………… 2.

2.      Старонкі Жыццяпісу………………………………………………. 3.

3.      У ВОБЛАСЦІ ТАЯМНІЧАГА……………………………………. 6.

4.      НА СУД НАВУКОВАЙ ГРАМАДСКАСЦІ………………………9.

5.      ДЫЯГНАЗ – ПА ЭЛЕКТРАГРАФІЧНЫМ АДБІТКУ…….…… 10.

6.      ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………… 12.

 

Заканамерна, што мы, людзi атамнага веку, усе часцей звяртаемся да гiсторыi, бо яна - не бяздушны водгук мiнуушчыны, а жывая сувязь пакаленняу i часу. Толькi тады, калi адноулены усе яе звёны, даследаваны прычыны разрыву iх, можна па-сапрауднаму адчуць сябе прыналежным як да нацыянальнай, так i да сусветнай гісторыі.

Без мiнулага няма будучыні, таму гэтак важна аб'ектыуна i пранжнёна паглядзець назад, умець убачыць пераемнасць пакаленняу i свае месца у гэтым працэсе. Есць нямала прыкладау, калi iгнара-ванне навуковага, тэхнічнага i сацыяльнага вопыту прыводзiла да сур'ёзных памылак i выдаткау. У гэтым аспекце можна сцвярджаць, што вывучэнне псторыi выгадна i эканамiчна.

Апошнім часам у Беларусі актывiзавалiся даследаваннi гiсторыi нашай навукі. Вядзецца настойлівы пошук iмёнау незаслужана забытых землякоу. Адкрыццi бываюць самыя нечаканыя. Што, напрыклад, гаворыць сённяшняму чытачу гэтае iмя - Я. А. Наркевiч-Ёдка? А яно ж было добра вядома у канцы мінулага стагоддзя як у Беларусі, так i за яе межамi - у Пецярбурзе, Берліне, Вене, Парыжы, Рыме. Пры жыцці гэтаму чалавеку былi нададзены высокія званні, тытулы i узнагароды. А у 1896 годзе у Парыжы была нават выдадзена кнiга пра жыццё i дзейнасць Я. А. Наркевіча-Ёдкі. Рэдкая газета у тыя часы не змяшчала пра яго рэ-партажу, артыкула ці хаця б кароткага паведамлення.

Я. А. Наркевiч-Ёдка - адзін з самых яркiх прад-стаунiкоу навуковай думкi дарэвалюцыйнай Беларусi. Яго навуковыя інтарэсы ахоплiвалi галіны фiзiкi, медыцыны, прыродазнауства. Такiх вучоных раней называлi прыродазнауцамі. Іх асаблiвасцю быу универсализм. Высокая агульная культура i сур'ёзная усебаковая адукацыя дазволiлi Я. А. Наркевiчу-Ёдку весцi самыя рознабаковыя даследаваннi, у тым лiку i гуманiтарныя. 3 вялiкiм поспехам ён, напрыклад, чытау лекцыі па этнаграфіі у Венскiм прыродазнауча-гістарычным музеi. Прыродазнаучыя доследы ён пачау з грома- i градаадводау, потым перайшоу да вывучэння скарыстання электрычнасці у земляробстве, для электратэрапіі, электраграфіі i "бяздротавай" перадачы электрычных сiгналау.

Вучоны шмат паспеу зрабщь, але з прычыны гістарычных умоу i занадта глыбокага пранiкнення у таямнщы прыроды аказауся незразуметы сучаснiкамi, а затым i забыты, Цікавасць да гэтай асобы абудзiлася гадоу пятнаццаць назад. Сёння пра Я. А. Наркевiча-Ёдку напісана некалькi артыкулау у перыядычным друку. Цяпер ужо мы можам сказаць пра яго дзейнасць калі не усе, дык дас-таткова шмат.

Прыемна, што у адраджэннi iмя i заслуг Я. А. Наркевiча-Едкi з вялiкай зацiкауленасцю удзельнiчалi не толькі аутары гэтага выдання, але і многія iншыя людзi. Сярод іх трэба назваць акадэмiка Акадэміі  навук БССР А. С. Махнача, доктара фiлалагiчных навук А. І. Мальдзіса, кандыдата гiстарычных навук Г. В. Кісялёва, пiсьменнiка А. i. Мах-нача, доктара тэхшчных навук А. У. Маркаву, кан-дыдата фiзiка-матэматычных навук В. Р. Адаменку, кандыдата гістарычных навук Л. М. Лыча, дырэктара навуковай бiблiятэкi інстытута эксперыментальнай медыцыны у Ленiнградзе i. А. Чэркас, супрацоунiка Цэнтральнага дзяржаунага гістарычнага архіва БССР Н. К. Булыгу, журналiстау У, i. Хачырашвыi i А. А. Бараноускага, дырэктара Уз-дзенскага гістарычна-краязнаучага музея А. М. Папко, супрацоуніка гэтага музея А. Я. Аляксанд-ровiча, краязнауца С. А. Шкадзiнскага, дырэктара Песачанскай сярэдняй школы Б. А. Лазоускага, жыхара Наднёмана М. В. Пармона. Аутары выказ-ваюць глыбокую удзячнасць усiм, хто дапамог 3бi-раць звесткi пра нашага выдатнага земляка.

Старонкі Жыццяпісу.

 

Уладальнiк маёнтка Наднёман Атон Ану-фрыевіч Наркевiч-Ёдка (1818-1887) - бацька Якуба Атонавіча - належау да старажытнага шляхецкага роду герба Лiс, што пачынауся ад лiдскага баярына Марцiна Ёдкi, якому у 1546 годзе былi дараваны маёнткi. Каля чатырох з паловай тысяч дзесяцін налiчвалi прыналежныя А. А. Наркевiчу-Едку землi у iгуменскiм i Слуцкім паветах. Вялікія прыбыткі давала здача у арэнду берага для рума. Папаунялi дастатак вадзяныя млыны i вінны вод-куп. А багацце вызначала у тыя часы становiшча. Таму нядзiуна, што Атон Ануфрыевiч быу маршалкам  iгуменскага павета.

Сваю маёмасць А. А. Наркевiч-Ёдка павялiчыу дзякуючы шлюбу з Анэляй (Ганнай) Якаулеунай Эсткай. Яна атрымала у пасаг радавы маёнтак у Турыне. Праз Ганну Эстку род Наркевiчау-Ёдкау уступiу у сваяцтва з родам Касцюшкау ***. Як сведчаць дакументы, сястра Т. Касцюшкi была замужам за адным з Эсткау.

У 1847 годзе сям'я Атона Ануфрыевіча папоунiлася сынам, якому далi, як тады было прынята, патроенае імя: Сармат-Якуб-Жыгiмонт. Месца нараджэння Якуба (так звалі звычайна яго) даклад-на не устаноулена. Аднак у яго бiяграфіі, якая была выдадзена у Парыжы, называецца прыгаданы Турын. На карысць гэтай версіі сведчыць тое, што яго біеграф - француз з Парыжа,і усе звесткi для кнiгі ён мог атрымаць толькi ад самога Я. А. Наркевiча-Ёдкi, а таму iх трэба лiчыць найбольш ве-рагоднымi.

Датай нараджэння Якуба у некалькiх незалеж-ных афіцыйных дакументах лiчыцца 27 снежня. Па новым стылi яе неабходна прыняць 8 студзеня 1848 года.

Самім лёсам яму было вызначана забяспечанае жыццё заможнага памешчыка, падобнае жыццю дзесяткау iншых землеўласшкаў Мiнскай губернi. Аднак фармiравалi асобу Якуба i змалку трыво-жылi душу iншыя захапленнi. Яго таленавiтую на-туру, якая склалася у акружэннi наднёманскай прыроды, вабілі навука i мастацтва.

На пачатку 60-х гадоу яго аддалі ў Мінскую губернскую гiмназiю, поуны курс якой ён закончыў у 1865 годзе. Узровень падрыхтоукi там быу дастаткова высокi. Са сцен гэтай установы выйшла шмат выдатных дзеячау беларускай, рускай i польскай культуры. У лiку тых, хто вучыуся у Мiнскай гімназіі,- энцыклапедыст, беларусазнавец акадэмiк Яўхім Карскi, пiсьменнiкi Антон Лявiцкi  i iван Неслухоўскi (Янка Лучына), юрыст Уладзiмiр Спасовiч, кампазiтар Станіслау Манюшка. Бясспрэчна, што гады, якія правёў у гімназіі Я. А. Наркевiч-Ёдка, узбагацiлi яго ведамi, ва уся-лякiм разе па заканчэннi яму была нададзена сту-пень бакалавра навук.             

У гады вучобы ён аддае шмат часу ігры на фартэпiяна і дасягае у гэтым значных поспехау. Да заканчэння гімназіі пра Наркевiча-Ёдку загаварылi як пра знауцу музыкі, выдатнага музыку i кампазiтара. У гэтай якасці ён падарожнічау па Еуропе, давау канцэрты i меу "выдатныя водгукi карана-ваных асоб". Можна меркаваць, што у гэтым часе Я. А. Наркевiч-Едка не толькі паглыбляу музычную адукацыю (ёсць звесткi, што ён займауся у Парыжскай кансерваторыі), але i прысвячау сябе навукам, у прыватнасцi медыцыне. '

Пасля прыезду ў Расiю у 1868 годзе ён становiцца службоўцам I разряду Маскоускага дваранскага сходу, адначасова выкладае ў жаночай Марыiнска-Ярмолаускай навучальнай установе. Тут яму даручылі весцi курс тэорыі музыкі. i далей на усе жыццё за Я. А. Наркевiчам-Ёдкам замацавалася слава таленавiтага вiртуоза-піяніста. Яшчэ i сёння жыхары навакольных вёсак пераказваюць апавя-даннi старэйшых пра тое, што ў палацы часта гучала нязвыклая для сялянскага вуха музыка. На пачатку лета гаспадар маёнтка абавязкова запра-шау да сябе вайсковы аркестр, i у вячэрнюю пару над нёманскiмi Нiзiнамi далёка разносiлiся мелодыі вальсау.

Далёкі ад таго, каб заспакойвацца на дасягнутым, Я. А. Наркевiч-Ёдка зноу едзе за мяжу, дзе займаецца ў вышэйшых навучальных установах: спецыялізуецца у галіне фiзiкі, прыродазнауства i медыцыны. На жаль, мы яшчэ мала ведаем гэты перыяд яго жыцця. Аднак ёсць звесткі, што ён зай-мауся ў iнстытуце медыцыны у Фларэнцыі, на медыцынскiм факультэце у Сарбоне, у навучальных установах Вены. Адначасова ён працягвае удасканальваць музычнае майстэрства.

Несумненна, развіццю здольнасцей юнака спры-яла творчая атмасфера ў сям'і. Яго маці была усе-бакова адукаваная жанчына. Не выпадкова дачасна памерлая сястра Якуба Анэля таксама выявила талент - паэтычны. Гэтае яго "агульнаадукацыйнае" падарожжа су-пала з франка-прускай вайной і зацягнулася на доугія пяць гадоу. Развіццё падзей прыйшлося перачакаць у абложаным Парыжы. Жыу ён за кошт урокау музыкі. Праз кароткі час, у 1871 годзе, горад азарылі чырвоныя сцяг Парыжскай камуны. Нашаму земляку давялося бачыць вольны народ, яго вясёлую адвагу, гатоунасць прынесці любыя ахвяры дзеля свабоды. Верагодна, што на адным з паветраных шароў, якія запускаліся з Пауночнага вакзала абложанага горада, знаходзілiся і яго лісты на радзіму у далёкі Наднёман. Падрабязнасцей пра гэты перыяд жыцця Я. А. Наркевіча-Ёдкі, на жаль, мала і яны супярэчлівыя.

Хутчэй за усе ў той гістарычна знамянальны і насычаны падзеямі кругабег яму давялося сустрэцца з людзьмі, якія вызначылі далейшы жыццёвы шлях. Ва усялякім выпадку, з таго часу цяга да навукі атрымала верх над музычнымі схільнасцямі. Менавiта гэтыя гады ён лiчыць начаткам сваей на-вуковай дзейнасці.

Да таго часу адносіцца і яго жаніцьба з Аленай Адамаунай Пясляк з суседняга маёнтка Мохарты. У 1895 годзе яго сям'я ужо складалася з сыноу Атона-Тамаша-Льва (1878-1899), Адама-Якуба-Антона 1881 года нараджэння і Конрада-Ірадыёна 1885 года нараджэння, а таксама дзвюх дачок Ма-рыі і Алены. Тамаш рана памёр і пахаваны у Сан-Рэма (Італія). Конрад з 1921 года жыу у Кракаве, дзе і памёр пасля другой сусветнай вайны. Да апошняга часу у Польшчы жыла жонка Конрада. Алена была замужам за баронам Гарцінгам, Марыя-за Паганiнi-Нобiлi.

Перш чым перайсці да разгляду навуковай дзей-насцi. варта вылучыць асноуныя этапы даследаванняу для ацэнкi вучонага як асобы.

 Я. А. Наркевiч-Едка пачау з таго, што у сваім маёнтку Атонаве, якi быу у пяці вёрстах на поудзень ад Наднёмана, пабудавау метэаралагічную станцыю. Пасля, у 1888 годзе, яна была перанесена у Наднёман. Станцыя зацiкавiла Рускае геаграфiчнае таварыства, у прыватнасці Галоуную фiзiчную абсерваторыю Расіі. Першапачатковае навуковае супрацоунщтва з гэтымі арганiзацыямi перарасло у кантакты з вучоным светам. Яны былi прадоужаны асабiстымi сяброускiмi сувязямі з такiмi вядомымі айчыннымi вучонымі, як А. i. Ваейкау, А. Н. Бараноускi. Не выпадкова часопіс "Нива" у 1891 годзе змясціу партрэты і жыццяпiсы А. І. Ваейкава і Я. А. Наркевiча-Ёдкi побач, на адной старонцы.

Спачатку вучоны ужывау на палях сядзiбы вя-домыя раней прылады i прыстасаванні, аднак адразу ж уносiу у iх свае iстотныя удасканальваннi. У прыватнасці, токi маланкаадводаў ён выкарыстоувау для павышэння урадлiвасцi глебы. Элек-тракультывацыя глебы пры дапамозе заглыбленых электродау упершыню была ажыццёулена без па-бочных крынiц току. Ужо вядомае асвойвалася творча.

Паступова акрэслiуся галоуны кірунак яго наву-ковых пошукау: вывучэнне уздзеяння вонкавых сiл прыроды, у першую чаргу электрычнасці, на жывы свет. Ф. Энгельс у 1883 годзе выразна ахарактары-заваў ролю электрычнасцi у прыродзе: "Як i цеплата, толькі у iншым родзе, электрычнасць некаторым чынам усюдыiсная. На зямлi не адбываецца амаль нiводнай змены, якая б не суправаджалася якiмi-небудзь электрычнымі з'явамi.Я. А. Наркевiч-Ёдка ужо на першых этапах даследаванняу таксама прыходзшць да пераканання, што "усе, што зна-ходзщца над або пад зямлёй, абкружана з усiх бакоу электрычнымі з'явамi..., усе мы плаваем у прасторы, дзе адбываюцца пастаянна электрычныя з'явы". Ён выявiу, што электрычнасць робіць самы непасрэдны уплыу на прыроду, што акрамя кліма-ту у звычайным разуменни ёсць яшчэ электраклімат. Для падмацавання сваiх здагадак ён праводзiу шырокамаштабныя доследы.

Эксперыменты спараджалi новыя iдэi. Вывучэн-не уздзеяння высокага электрычнага напружання на глебу прывяло да адкрыцця так званай электраграфіі, да арыгінальнай гiпотэзы электрычнай пры-роды смерчу.

Я. А. Наркевiч-Ёдка меу грунтоуную медыцынскую адукацыю i практыку. Як сведчаць мясцовыя жыхары, у сваім маёнтку ён вылечвау цяжкiх, нярэдка безнадзейных хворых, прапагандавау процідыфтэрыйныя прышчэпкi, якiя уваходзiлi тады у жыццё, адкрыу у Слуцку і Пясочным аптэкi. Ён актыуна удзельнiчау у шэрагу з'ездау расiйскiх прыродазнауцау i урачоу, узначальвау мясцовае таварыства цвярозасці.+ .; 

Гэты-кiрунак ягодзейнасці-прывёу да новых метадау лячэння - электрамасажу i электратэрапіі. У гэтым часе у маёнтку быу створаны санато-рый "Над-Нёман", дзе вучоны на практыцы увасабляу свае iдэi. Дасягнутыя вынiкi прынеслi яму вядомасць, і ён быу у 1892 годзе прызначаны членам-супрацоунiкам Інстытута эксперыментальнай медыцыны у Пецярбурзе. Працы у галіне электра-тэрапіі былi далей развіты у дастасаванні да магнiтатэрапіі i металатэрапіі. І нарэшце, мы не можам быць безуважныя да паведамленняу пра ягоныя доследы па рэгiстрацыi электрычных сiгналау на адлегласці, якiя былi праведзены у Наднёмане яшчэ да 1891 года. Такі дыяпазон даследаванняу Я. А. Наркевiча-Ёдкi за чвэрць стагоддзя.

Працуючы доугiя гады у шя навукi, вучоны, на жаль, не клапацiуся пра сябе i, нягледзячы на пя-рэчанш урачоу, накiравауся у i905 годзе са сваш пляменнiкам у чарговую, на гэты раз апошнюю, на-вуковую паездку. Ён зноу наведау гасцінную для яго Італiю, праездам з Мерана ён спынiуся ў Вене. Здароуе рэзка пагоршылася, i ён 6 (19) лютага 1905 года памёр на руках жонкі, якая прыехала да яго.

Цела нябожчыка было перавезена у Наднёман i нахавана на фамiльным могільніку. Развiтацца з вядомым вучоным сабралася шмат мясцовых жыха-роу.

3 усiх мiнскiх газет толькi прагрэсiуная грамадска-палiтычная i лiтаратурная газета "Северо-За-падный край", якая была неузабаве закрыта, змясцiла некралог пра заучасную смерць вучонага. Так супала, што гэтая падзея прыйшлася на год, якi апавясціу пра змену гiстарычных эпох...

 

У ВОБЛАСЦІ ТАЯМНІЧАГА

 

Доследы па уздзеянні электрычнасці на чалавечы арганізм Я. А. Наркевiч-Едка праводзiу у спецыяльна абсталяванай у маёнтку Наднёман электраграфiчнай лабараторыі. Яна размяшчалася у падвальнай частцы дома. Пераважна тут, у сце-нах гэтай лабараторыі, прайшло напоуненае надзвычайнымi падзеямі, поспехамi i няудачамi, творчымi пошукамі i знаходкамі жыццё даследчыка. Тут вучоны атрымау першыя эксперыменталь-ныя пацверджанні сваей канцэпцыi пра тое, што жывы чалавечы арганiзм ёсць пастаянная незгасальная крынiца электрычнай энергіі. Чалавек- не нейкая замкнёная сiстэма, яго электрычная энергiя вылучаецца у навакольную прастору, змяняючы: яе, або, як тады казалі, змяняючы стан "эфiру, якi напауняе асяроддзе".

Для правядзення доследау у якаеці крынiцы на-пружання Я. А. Наркевiч-Ёдка выкарыстоувау гэтак званую шпулю Румкарфа, якая прыводзілася у дзеянне гальванічным элементам. Адзiн полюс другаснай абмоткi шпулi злучауся з размешчаным на высокай вежы iзаляваным ад яе металiчным стрыжнем, якi быу накiраваны у атмасферу. Процi-леглы полюс злучауся з iзаляваным дротам, што вёу у лабараторыю i выкарыстоувауся для правядзення эксперыментау. Вучоны правёу серыю до-следау, якiя даказалi здольнасць розных цел, у тым лiку арганізма чалавека, праводзiць электрычны ток.

Адзін з доследау заключаецца у наступным. Эксперыментатар бярэ у адну руку прабірку з пад-кiсленай вадой, у якой змяшчаецца металiчная пла-сцiнка, злучаная дротам з адным полюсам шпулi Румкарфа (гэтым ён засцерагае сябе ад удару то-кам), у другую-тэлефонную трубку, кантакты якой не злучаны нi з адным з правадоу. Калi дас-ледчык дакранаецца да любога з кантактау тэле-фоннай трубкі пальцам рукi, у якой ён трымае яе, у тэлефоннай трубцы чуецца выразнае гудзенне шпулi Румкарфа. Гэта магчыма за кошт ёмiстага замыкания электрычнага ланцуга праз паветра пры удзеле чалавека.

Не менш цiкавы дослед, у якiм выкарыстоувалася лямпа напальвання або трубка Гейслера. ЁН праводзiуся у зацемненым пакоi. Адзін з кантактау лямпы цi трубкі Гейслера далучауся да крыніцы напружання (шпуля Румкарфа). Пры наблiжэннi асютэнта да лямпы, без дотыку да яе, яна запаль-валася.

Хочацца таксама нагадаць яшчэ адзiн эксперымент Я. А. Наркевiча-Ёдкi.

Адной рукой даследчык бярэ кандэнсатарную трубку, другой - трубку Гейслера. Асiстэнт адной рукой дакранаецца да трубкі, якая адразу ж пачы-нае свяцщца, а другой бярэ тэлефон. Як толькi другі асістэнт датыкнецца да кантактау тэлефона. у iм чуецца гук,- гэтак сама, як i у апісаным ра-ней доследзе.

Толькі нямногія згаджалiся удзельнічать у экс-перыментах Я. А. Наркевiча-Ёдкi, якiя часцей за усе праводзiлiся уначы, у нёмным пакоі i суправа-джалiся трэскам i успышкамі электрычных разрадау. "Ужо з самага пачатку,-пісау у 1907 годзе у сваей кнiзе "У вобласць таямнiчага" вядомы папулярызатар прыродазнауства В. В. Бітнер,- вас здзiуляе тая акалічнаць, што эксперыментатар, якi трымае у руках праваднік i падносіць яго да вашага цела, выклiкае з яго iскры". Калi кандэнсатарную трубку (прабiрку з падкiсленай вадой, з размешчанай унутры металiчнай пласщнкай, якая злучана з адным полюсам шпулi Румкарфа) змясціць у сярэдзiну букета кветак, дык пры наблiжэннi да яго рукі аператара у паветранай прасторы памiж рукой i лiсцем раслiны таксама узнiкаюць iскры. У гэтым доследзе лісце раслiны i рука чалавека уяуляюць сабой абкладкi своеасаблiвага кандэнсатара. Пры напружанасцi электрычнага поля 30 кВ/см (гэта можа забяспечыць шпуля Румкар-фа) у паветранай шчыліне кандэнсатара адбываецца электрычны разрад, якi суправаджаецца свя-чэннем - iскрай.

Як зарэгістраваць iскру, што утвараецца пры пэуных умовах каля паверхні цела чалавека? А што калі паспрабаваць узяць для гэтага фотапласцінку, якая пад канец XIX стагоддзя ужо скарыстоувалася некаторымі вучонымі для вывучэння элект-рычнага разраду? Дзякуючы вынаходлiвасці, мэтанакіраванасці i настойлiвасцi Я. А. Наркевiчу-Ёдку удалося вырашыць гэтую задачу. Так былі атрыманы скрытыя адлюстраванні лістоу раслін i металь-ных манет пры з'яуленнi іскры памiж электродами пасля уключэння высакавольтнага генератара. Адзiн з нешматлiкiх  наведнiкау лабараторыі Я. А. Наркевiча-Ёдкi паведамiу, што "нядауна п. Едка дастасавау свой электраграфiчны спосаб для атрымання копій з друкаваных i гравiраваных малюнкау. Спачатку ён праводзіу доследы над манетамі. Электраграфiчныя здымкi, атрыманыя 'з манет, вызначаюцца высокай дакладнасцю малюнка. Я бачыу у яго некалькі такiх здымкау i магу засведчыць, што яны выкананы даволі добра".

"Але гэта ж не новае",- скажа чытач i будзе мець рацыю. Бо у лiтаратуры мiнулага стагоддзя неаднаразова адзначалася, што ёсць магчымасць атрымання электраграфiчных адлюстраванняу цел ва умовах электрычнага разраду. Першыя такiя працы былi выкананы яшчэ у 40-х гадах XIX ста-годдзя у Германіі: гэтак званыя "вiльготныя фiгуры" - адбiткi металiчных прадметау на шкле - праяуляліся пры кандэнсацыi вадзяной пары на паверхні шкла. Але ужо нават паутарэнне i пераасэнсаванне на уласным вопыце зробленых высноу даз

Размер файла: 251.28 Кбайт
Тип файла: doc (Mime Type: application/msword)

Заказ курсовой диплома или диссертации.

Горячая Линия


Вход для партнеров